У апошнія гады ўзаемадзеянне паміж вайскоўцамі і адукацыйнымі ўстановамі стала важнай часткай патрыятычнага выхавання моладзі

07.03.2025

У апошнія гады ўзаемадзеянне паміж вайскоўцамі і адукацыйнымі ўстановамі стала важнай часткай патрыятычнага выхавання моладзі

Адным з яркіх прыкладаў такога ўзаемадзеяння стала наведванне вайскоўцамі Заслонаўскага гарнізона Поўсвiжскай базавай школы імя М. М. Тамашэвіча.

У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава ўзораў ваеннай экіпіроўкі і зброі. Вайскоўцы з гонарам дэманстравалі дзецям і іх бацькам не толькі ўзоры зброі, але і распавядалі аб яе прызначэнні, прынцыпах работы і гісторыі.

Пасля выставы вайскоўцы арганізавалі спартыўнае свята, якое стала кульмінацыяй мерапрыемства. На школьнай спартыўнай пляцоўцы прайшлі спаборніцтвы, дзе дзеці маглі праявіць свае фізічныя здольнасці і камандны дух. У праграме былі эстафеты, спаборніцтвы па перацягванні ліны і многае іншае.

Вайскоўцы актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, падтрымліваючы дзяцей і падаючы прыклад фізічнай падрыхтоўкі.