Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у нашым раёне па традыцыі наведваюць маці, чые сыны не вярнуліся дадому жывымі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак

13.02.2025

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у нашым раёне па традыцыі наведваюць маці, чые сыны не вярнуліся дадому жывымі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак

Яшчэ некалькі гадоў таму назад 15 лютага мы наведвалі маці па некалькіх адрасах. Сёння воіны-інтэрнацыяналісты разам са старшынёй раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Сяргеем Крывелем, а таксама прадстаўнікамі ТЦСАН Лепельскага раёна, ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў пабывалі ў гасцях у Раісы Прахарэвіч.

Пры сустрэчы жанчына адразу заплакала, успомніўшы боль, а затым стала дзяліцца з гасцямі апошнімі навінамі.

- Я кожны дзень малюся, каб на нашай зямлі быў мір, каб нашым дзецям і ўнукам не прыйшлося ўзяць у рукі зброю. Мы павінны шанаваць тое, што маем, - са слязамі на вачах кажа Раіса Фёдараўна.

Напярэдадні памятнай даты маці таксама выплачана матэрыяльная дапамога з раённага бюджэту.