Напярэдадні Дня будаўніка ў зале КУСП "Лепельская ПМК-75" прайшоў урачысты сход, дзе ўшаноўвалі тых, хто ўзводзіць наш раён літаральна цагліна за цаглінай

08.08.2025

Напярэдадні Дня будаўніка ў зале КУСП "Лепельская ПМК-75" прайшоў урачысты сход, дзе ўшаноўвалі тых, хто ўзводзіць наш раён літаральна цагліна за цаглінай

Мікалай Латышаў, намеснік старшыні райвыканкама, павіншаваў будаўнікоў з прафесійным святам і адзначыў:

– Будаўнік – адна з самых паважаных і запатрабаваных прафесій, якія ўвасабляюць мір і стварэнне. Ад кожнага з вас залежыць камфортнае і годнае жыццё як цяперашняга, так і будучых пакаленняў.

У рамках свята прайшла цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў "ПМК-75". Лепельчане былі адзначаны граматамі за плённую і добрасумленную працу, прафесійнае выкананне працоўных абавязкаў!

Асаблівыя апладысменты прагучалі для маладых спецыялістаў, якія толькі пачынаюць свой працоўны шлях. Ваша энергія і веды – гэта новыя гарызонты для развіцця галіны!