Напярэдадні Дня настаўніка ў раённым Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства

06.10.2025

Напярэдадні Дня настаўніка ў раённым Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства

Педагогаў павіншаваў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч. Таксама кіраўнік раёна правёў цырымонію ўзнагароджання!

У сваім звароце да калег начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Гарбянок адзначыла найвышэйшы прафесіяналізм лепельскіх педагогаў, іх любоў да абранай справы, а галоўнае - да дзяцей.

Павіншавала калег і Наталля Драздовіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Падарункам для педагогаў сталі канцэртныя нумары артыстаў раённага Дома культуры