Напярэдадні гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Слабадской сярэдняй школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

12.02.2025

Напярэдадні гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Слабадской сярэдняй школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Гасцямі мерапрыемства сталі тыя, хто ведае пра вайну і ваенную службу не па чутках, – ветэраны вайны ў Афганістане, а таксама вайскоўцы 231-й артылерыйскай брыгады.

Хлопцы ўважліва слухалі апавяданні афганцаў аб службе і дружбе, аб гонары і абавязку, аб памяці і неабходнасці абараняць мір.

Асаблівую атмасферу сустрэчы стварылі навучэнцы школы, якія падрыхтавалі тэматычныя музычныя нумары. Іх выступленні сталі данінай павагі тым, хто прайшоў праз выпрабаванні вайны і вярнуўся дадому, а таксама тым, хто назаўжды застаўся маладым.

Завяршылася мерапрыемства мітынгам ля магілы воіна-афганца Уладзіміра Садоўскага ў вёсцы Вялеўшчына.