Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
07.03.2025
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Лепельскім Цэнтры рамёстваў прайшоў творчы вечар таленавітай майстрыхі Вольгі Юшко "Вясновая жаноцкасць"
З 2023 года Вольга Пятроўна працуе ў цэнтры, дзе займаецца вырабам вырабаў народных рамёстваў з выкарыстаннем традыцыйных матэрыялаў і навыкаў ручной работы ў творчай майстэрні па вышыўцы і вырабе нацыянальнай лялькі.
У пастаяннай экспазіцыі Цэнтра рамёстваў можна ўбачыць ручнікі і кашулі, вышытыя ёю з асаблівай любоўю і трапятаннем да старажытнага рамяства. На сённяшні дзень майстрыха займаецца аднаўленнем адной з амаль згубленых на Лепельшчыне аўтэнтычных тэхнік вышыўкі па сетцы пад назвай "Каляровая перавіць", якую плануюць унесці ў спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.