Напярэдадні важнай даты - Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Старалепельскай базавай школе імя А.А. Марунько Лепельскага раёна прайшоў урок мужнасці "Афганская вайна ў лёсе людзей"

12.02.2025

Напярэдадні важнай даты - Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Старалепельскай базавай школе імя А.А. Марунько Лепельскага раёна прайшоў урок мужнасці "Афганская вайна ў лёсе людзей"

Ганаровымі гасцямі патрыятычнага мерапрыемства сталі старшыня Лепельскай раённай арганізацыі "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Сяргей Крывель, а таксама Леанід Бардко, Віктар Андрэйчыкаў і Васіль Стажараў.

Госці з радасцю і адначасова з сумам расказалі пра той час, які яны правялі ў Афганістане, а хлопцы і настаўнікі задавалі пытанні. У завяршэнне ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў хвілінай маўчання.

Урокі мужнасці і сустрэчы з тымі, хто не па чутках ведае, што такое вайна, надоўга запомняцца навучэнцам раёна.