У працяг тэмы раённага этапу VIII абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Добры дзень, свет!", на якім свае таленты прадэманстравалі хлопцы з розных куткоў Лепельскага раёна

21.01.2025

У працяг тэмы раённага этапу VIII абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Добры дзень, свет!", на якім свае таленты прадэманстравалі хлопцы з розных куткоў Лепельскага раёна

Сёлета на суд журы прадставілі 28 нумароў, і ўсе яны пад дэвізам "Беларусь — краіна подзвігу, жыцця і дасягненняў".

Увазе гледачоў і членаў журы былі прадстаўлены разнастайныя мастацкія нумары ў намінацыях "Харэаграфічная творчасць", "Вакальная творчасць", "Фальклорная творчасць", "Iнструментальная музыка", "Гутарковы жанр", "Арыгінальны жанр" і іншых.

Конкурс прайшоў на адным дыханні. Удзячная публіка, атрымліваючы асалоду ад маляўнічых і душэўных нумароў таленавітых выканаўцаў, у адказ дарыла гарачыя апладысменты і самае шчырае захапленне.