У рамках акцыі "Ад усёй душы"

16.01.2026

У рамках акцыі "Ад усёй душы"

У рамках акцыі "Ад усёй душы" старшыня раённага Савета ветэранаў, старшыня савета пажылых грамадзян Васіль Пшонка і дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна Наталля Іванова павіншавалі доўгажыхарку Зінаіду Таран, 1934 года нараджэння, з вёскі Макараўшчына з 92-годдзем

Госці павіншавалі Зінаіду Іванаўну са святамі, уручыўшы памятныя падарункі. Прыемна, што нягледзячы на свой узрост Зінаіда Іванаўна захоўвае цёплыя ўспаміны пра сваё дзяцінства, шануе пражытыя гады і з пазітывам глядзіць у будучыню.

Акцыя "Ад усёй душы" накіравана на падтрымку прадстаўнікоў старэйшага пакалення і ўключае ў сябе цёплыя сустрэчы, накіраваныя на ўмацаванне сувязяў паміж пакаленнямі, стварае атмасферу цяпла і павагі да тых, хто будаваў нашу сучаснасць.