У рамках акцыі "Ад усёй душы" ў Слабадскую бальніцу сястрынскага догляду прыехалі з віншаваннямі і падарункамі доўгачаканыя госці

10.01.2025

У рамках акцыі "Ад усёй душы" ў Слабадскую бальніцу сястрынскага догляду прыехалі з віншаваннямі і падарункамі доўгачаканыя госці

Землякоў наведалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Іназемцава, дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна Наталля Іванова, галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС райвыканкама Кацярына Крывец, сёстры міласэрнасці храма іконы Божай Маці "Уладзімірская", дырэктар Слабадской сярэдняй школы імя М.М.Пшонка Лепельскага раёна Аляксандра Хацкевіч разам з навучэнцамі, прадстаўнікі Лепельскай ЦРБ, Слабадскога цэнтра культуры і вольнага часу і іншыя.

Госці павіншавалі састарэлых і адзінокіх людзей, якія знаходзяцца ў гэтай спецыялізаванай медустанове, з навагоднімі і каляднымі святамі, а таксама ўручылі ім свежую выпечку, прысмакі і іншыя падарункі.

Святочную атмасферу падтрымалі навучэнцы мясцовай школы, якія парадавалі прысутных яркімі творчымі нумарамі.