У рамках круглагадовай спартакіяды Лепельскага раёна і Дня прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў ФАЦ прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод працоўных калектываў устаноў і прадпрыемстваў

02.12.2025

У рамках круглагадовай спартакіяды Лепельскага раёна і Дня прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў ФАЦ прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод працоўных калектываў устаноў і прадпрыемстваў

Больш за 10 каманд змагаліся ў індывідуальных заплывах сярод жанчын і мужчын 50 метраў (вольным стылем), а таксама ў эстафеце.

Спартсмены дэманстравалі найвышэйшы клас і волю да перамогі, а гэта вынік сур'ёзнай падрыхтоўкі — шматгадзінных трэніровак.

У спаборніцтвах па плаванні ў камандным заліку перамогу атрымала каманда аддзела па адукацыі райвыканкама, на другім месцы — сумешчаная каманда Лепельскага РЭС і дзіцячай школы мастацтваў, трэцяе месца — у каманды Лепельскай ЦРБ

У асабістым заліку сярод мужчын 1 месца заваяваў Аляксандр Зайцаў, 2 месца — Ігар Перхуровіч, 3 месца — у Сяргея Вашкевіча.

Сярод жанчын на першай прыступцы п'едэстала апынулася Ксенія Пруткова з ФАЦ, на 2-й — Нэлі Бурак з ЦРБ, на 3-й — Лізавета Юрэвіч з ДШМ.

Віншуем усіх удзельнікаў спаборніцтваў з удалым выступленнем і жадаем поспехаў і новых спартыўных перамог!

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны медалямі ад сектара спорту і турызму Лепельскага райвыканкама і прызамі ад раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якія ўручыла ўрач-эпідэміёлаг Наталля Паборцава.

Таксама Наталля Віктараўна напярэдадні дня прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі выступіла перад удзельнікамі спаборніцтваў па гэтай тэме і ўручыла тэсты для правядзення саматэставання на ВІЧ, а таксама інфармацыйныя матэрыялы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі.

Галоўная мэта кампаніі — прыцягнуць увагу грамадзян да захавання здароўя і паказаць, што прафілактыка пачынаецца з адказных паводзін.