У рамках праграмы круглагадовай спартакіяды школьнікаў 2024/2025 навучальнага года ў Лепелі прайшлі раённыя спаборніцтвы па шахматах

03.03.2025

У рамках праграмы круглагадовай спартакіяды школьнікаў 2024/2025 навучальнага года ў Лепелі прайшлі раённыя спаборніцтвы па шахматах

Мерапрыемства аб'яднала юных шахматыстаў з агульнаадукацыйных устаноў раёна, якія прадэманстравалі свае навыкі, стратэгічнае мысленне і волю да перамогі.

У камандным заліку першае месца заняла каманда СШ № 3, пацвердзіўшы свой высокі ўзровень падрыхтоўкі. Другое месца дасталася камандзе гімназіі ім. І. М. Яршова, а трэцяе месца заваявалі навучэнцы СШ №1.

У асабістым заліку таксама вызначыліся навучэнцы СШ № 3. Сярод дзяўчат наймацнейшай стала Мастоўнікава Таісія, а сярод юнакоў лепшы вынік паказаў Шышкоў Міхаіл. Абодва шахматыста прадэманстравалі выдатную гульню і заслужана атрымалі свае ўзнагароды.