У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" актывісткі Беларускага саюза жанчын наведалі пацыентаў Слабадской бальніцы сястрынскага догляду

08.01.2026

У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" актывісткі Беларускага саюза жанчын наведалі пацыентаў Слабадской бальніцы сястрынскага догляду

Яны прывезлі падарункі, прысмакі і цёплыя віншаванні з навагоднімі і каляднымі святамі для адзінокіх і састарэлых людзей, якія знаходзяцца на апецы ўстановы.

"Важна, каб кожны адчуваў клопат і ўвагу", — адзначыла сакратар раённай арганізацыі БСЖ Алена Серабро, якая пажадала ўсім здароўя і душэўнага цяпла.

Зараз у бальніцы сястрынскага догляду атрымліваюць дапамогу 11 чалавек. Для іх такі візіт — не проста падарунак, а знак павагі і клопату.

Дзякуем усім, хто дзеліцца дабрынёй і дорыць людзям надзею!