У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" ў Лепельскім РДК прайшло раённае свята творчасці пажылых людзей "Душа не падуладная ўзросту..."

14.01.2025

У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" ў Лепельскім РДК прайшло раённае свята творчасці пажылых людзей "Душа не падуладная ўзросту..."

Удзел у ім прынялі творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, чытальнікі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва Лепельскага раёна.

Неверагодныя эмоцыі гледачам падарыла падрыхтаваная канцэртная праграма. Песні, танцавальныя нумары, выразнае чытанне вершаў, байкі, міні-спектаклі – чым толькі не здзіўлялі гасцей удзельнікі свята.

У рамках фестывалю была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва, на якой людзі шаноўнага ўзросту прадэманстравалі прадметы, што змайстравалі сваімі рукамі: ад выдатных абстрактных карцін да дзіўных лялек.