У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы"

03.01.2025

У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы"

У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" старшыня раённага Савета ветэранаў, старшыня савета пажылых грамадзян Васіль Пшонка і дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна Наталля Іванова наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны 93-гадовую Надзею Жарнасек з вёскі Дражна і Зінаіду Таран з Макараўшчыны, якой споўніўся сёння 91 год.

Госці павіншавалі доўгажыхарак са святамі, уручыўшы памятныя падарункі. Прыемна, што нягледзячы на свой узрост яны захоўваюць цёплыя ўспаміны пра сваё дзяцінства, цэняць пражытыя гады і з пазітывам глядзяць у будучыню.

Акцыя "Ад усёй душы" накіравана на падтрымку прадстаўнікоў старэйшага пакалення і ўключае ў сябе цёплыя сустрэчы, накіраваныя на ўмацаванне сувязяў паміж пакаленнямі, стварае атмасферу цяпла і павагі да тых, хто будаваў нашу сучаснасць.