Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
10.01.2025
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" ў раённым Доме культуры для лепельчан адбыўся баль "I закружыць Каляды ў рытме вальса..."
Удзельнікі з нецярпеннем чакалі ўрачыстасці і рыхтаваліся да яе за некалькі дзён. Вынік таго каштаваў: дамы ў вячэрніх сукенках, з прычоскамі і на абцасах, а некаторыя і з веерамі, кавалеры ў касцюмах дарылі шчырыя ўсмешкі і танцавалі пад гукі вальса і іншых прыгожых мелодый.
- Вы - прыклад таго, якімі павінны быць людзі ў мудрым узросце: унікальныя, прыгожыя, актыўныя, зараджаеце пазітыўнай энергіяй навакольных. Мы ганарымся вамі! - адзначыла ў прывітальным слове Марына Іназемцава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Калядны баль на Лепельшчыне стаў унікальны тым, што ў ім прынялі ўдзел не толькі людзі срэбнага ўзросту, але і прысутнічала моладзь. Юныя лепельчане кружыліся ў танцы з людзьмі старэйшага пакалення і атрымалі выдатную зваротную сувязь.