У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дом без гвалту!" у Лепельскім РАУС прайшло прафілактычнае мерапрыемства з асобамі, якія ўчынілі хатні гвалт

14.03.2025

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дом без гвалту!" у Лепельскім РАУС прайшло прафілактычнае мерапрыемства з асобамі, якія ўчынілі хатні гвалт

Перад прысутнымі выступілі першы намеснік начальніка РАУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Дзмітрый Аржанік, намеснік начальніка ААПП Лепельскага РАУС Алег Автух, урач-псіхіятр-нарколаг Лепельскай ЦРБ Наталля Скавародка і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама – начальнік аддзела занятасці насельніцтва Наталля Азаронак.

Было адзначана, што ў бягучым годзе вынесена больш за 20 ахоўных прадпісанняў, ізалявана ў ЛПП 4 асобы, якія пакутуюць алкагольнай залежнасцю, да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне хатняга гвалту прыцягнута больш за 20 грамадзян.

Работа з сямейнымі скандалістамі вядзецца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі. І сёння размова была даволі сур'ёзнай, інфарматыўнай і, будзем спадзявацца, прадуктыўнай.