У рэдакцыю ЛК звярнулася жыхарка вёскі Курмелёўка Ірына Дзямко з падзякай ад сябе асабіста і вяскоўцаў у адрас супрацоўнікаў філіяла "ДРБУ-202" КУП "Віцебскаблдарбуд"!

02.02.2026

У рэдакцыю ЛК звярнулася жыхарка вёскі Курмелёўка Ірына Дзямко з падзякай ад сябе асабіста і вяскоўцаў у адрас супрацоўнікаў філіяла "ДРБУ-202" КУП "Віцебскаблдарбуд"!

— Хочам выказаць шчырую падзяку за нястомную працу па ачыстцы дарог у зімовы перыяд. Вадзіцелі на грэйдэрах з высокім прафесіяналізмам і ўвагай да дэталяў спраўляюцца з задачай па ачыстцы дарог, забяспечваючы бяспеку і камфорт для жыхароў вёскі. Дарогі ачышчаюцца амаль да асфальту і досыць шырока, што дазваляе не толькі аўтамабілям, але і пешаходам свабодна перасоўвацца. Цяпер нам стала значна зручней дабірацца да крамы, а прагулкі па вёсцы сталі бяспечней. Мы цэнім вашу працу і клопат.