У рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, якая адбудзецца на базе Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа 8 лютага, прымуць удзел больш за 130 старшакласнікаў Лепельскага раёна

03.02.2025

У рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, якая адбудзецца на базе Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа 8 лютага, прымуць удзел больш за 130 старшакласнікаў Лепельскага раёна

Рэпетыцыя ЦЭ пройдзе па 8 навучальных прадметах. Гэта матэматыка, гісторыя Беларусі, біялогія, хімія, грамадазнаўства, руская, беларуская, англійская мовы. Самымі масавымі прадметамі па колькасці зарэгістраваўшыхся, з'яўляюцца матэматыка і руская мова.

Таксама ў аддзеле па адукацыі нагадалі, што ўсяго для паступлення ў ВНУ кожнаму выпускніку неабходна здаць тры экзамены: два цэнтралізаваныя экзамены (ЦЭ) і адно цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). ЦЭ і ЦТ (для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў) па адным профільным прадмеце пройдуць 26 мая, ЦЭ і ЦТ (для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў) па рускай і беларускай мовах - 29 мая, а ЦТ па другім профільным прадмеце - 2 і 5 чэрвеня.