У паўночным рэгіёне выбралі "Жанчын года-2024"

05.03.2025

У паўночным рэгіёне выбралі "Жанчын года-2024"

Лепшых вызначылі ў некалькіх намінацыях: "Паспяховы кіраўнік", "Актыўная грамадзянская пазіцыя", "Сэрца аддаю людзям", "Матчына слава", "Гаспадыня вёскі", "Духоўнасць і культура" і "Не старэюць душой ветэраны".

Заслужанае званне "Жанчына года-2024" у намінацыі "Паспяховы кіраўнік" прысвоена нашай зямлячцы, дырэктару дзяржаўнай установы "Лепельскі раённы Дом культуры" Азаронак Алене Сямёнаўне.

Лепельскі раённы Дом культуры па выніках 2024 года з'яўляецца лепшым у вобласці.

ВІНШУЕМ, АЛЕНА СЯМЁНАЎНА! ТАК ТРЫМАЦЬ!