У спартыўнай зале сярэдняй школы №3 г. Лепеля сёння ад эмоцый і спартыўнай рызыкі было па-сапраўднаму горача

16.12.2024

У спартыўнай зале сярэдняй школы №3 г. Лепеля сёння ад эмоцый і спартыўнай рызыкі было па-сапраўднаму горача

У рамках круглагадовай спартакіяды, прысвечанай году якасці, і ў рамках кампаніі ВІЧ/СНІД адбылася спартландыя.

Пазмагацца за званне самых спрытных і моцных тут сабраліся працоўныя калектывы Лепельшчыны і сельсаветы.

Удзельнікі спартландыі паказвалі сваё майстэрства ў дартсе, падцягванні на перакладзіне і падыманнi тулава са становішча лежачы на спіне, скачках у даўжыню і шашках.