У сталіцы адбылася ўрачыстая цырымонія занясення на Дошку гонару Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу лепшых прадстаўнікоў прафсаюзнага руху аграпрамысловага комплексу краіны

12.05.2025

У ліку ўдастоеных высокага гонару - прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі: прафсаюзны лідар аграрыяў Лепельшчыны Наталля Мончык.

Адпаведнае пасведчанне лаўрэатам уручыў кіраўнік аграрнага прафсаюза Васіль Хвацік.

З заслужаным прызнаннем у рабоце з людзьмі і на карысць працаўнікоў Наталлю Мончык павіншавала прафсаюзны лідар аграрыяў Віцебшчыны Таццяна Дзіканава.

Занясенне на Дошку гонару - гэта не проста ўзнагарода, а прызнанне самаадданай працы, актыўнай жыццёвай пазіцыі і значнага ўкладу ў абарону правоў і інтарэсаў работнікаў галіны.