У сувязі з усталяваннем III класа пажарнай небяспекі з 1 красавіка 2025 года ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў па ўсёй Віцебскай вобласці, акрамя Расонскага раёна

03.04.2025

У сувязі з усталяваннем III класа пажарнай небяспекі з 1 красавіка 2025 года ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў па ўсёй Віцебскай вобласці, акрамя Расонскага раёна

У Віцебскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Віцебскім, Верхнядзвінскім, Браслаўскім, Бешанковіцкім, Глыбоцкім, Докшыцкім, Лепельскім, Лёзненскім, Мiёрскім, Полацкім, Пастаўскім, Гарадоцкім, Ушацкім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім, Сенненскім, Аршанскім, Талачынскім, Дубровенскім і Шумілінскім раёнах.

У Расонскім раёне наведванне лясоў дазволена.

Адсочваць інфармацыю можна па карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.