У цэнтры ўвагі – абарона дзяцінства і падтрымка сем'яў

02.12.2025

У цэнтры ўвагі – абарона дзяцінства і падтрымка сем'яў

У Лепельскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы, ключавая задача якой – суправаджэнне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і асоб, адноўленых у дзеяздольнасці.

"Кожны выпадак сямейнага недабрабыту, які мы разглядаем, – гэта не проста "справа", а жыццё канкрэтнага дзіцяці, лёс канкрэтных бацькоў. Наш абавязак - падыходзіць да кожнай сітуацыі з максімальнай увагай і прафесіяналізмам", – падкрэсліла Вераніка Хомбак, намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама, кіраўнік групы.

Работа групы накіравана на тое, каб дапамога была комплекснай, своечасовай і адраснай. Для гэтага аб'ядналі намаганні спецыялістаў з розных сфер. Такое аб'яднанне кампетэнцый – сацыяльнай абароны, аховы здароўя і адукацыі – дазваляе знаходзіць аптымальныя рашэнні для кожнай складанай жыццёвай сітуацыі.