Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
05.09.2025
Ва ўборачнай кампаніі лік ідзе ўжо не на тыдні - на дні, таму ўзмацніць тэхнікай калег, якія ледзь позняцца - справа святая
Сёння, можна сказаць, на досвітку, з Лепеля цэнтралізавана адправіліся 4 збожжаўборачныя машыны ў Шаркаўшчынскі раён: 2 — з СУП "Пражэктар-Агра", 1 — з ААТ "Чарэйшчына", 1 — з ААТ "Аграсэрвіс".
Сярод тых, хто сёння адправіўся ў іншы раён, трактарыст-машыніст Уладзімір Суслаў:
- Надвор'е ў гэтую ўборачную кампанію не падводзіць. Еду з добрым настроем. Тэхніка выдатная, наладжана!
- У такую гарачую пару кожныя рукі на рахунку. Як гаворыцца, зрабіў сам - дапамажы іншаму, - з энтузіязмам кажа Павел Грыдзюшка. Хлопец - супрацоўнік Лепельскага РАНС, але ў гарачую пару падстаўляе плячо роднай гаспадарцы - СУП "Пражэктар-Агра".
Нашы аграрыі не дзеляць ураджай на свой або чужы, усе працуюць на агульны вынік.
- У гэтым годзе, як і ў папярэднія сезоны, мы зрабілі ўсё магчымае, каб вырасціць хлеб. І, трэба адзначыць, нам сапраўды пашанцавала. У многіх краінах чакаецца недахоп ураджаю, тады як наша выдатная Беларусь застаецца астраўком стабільнасці. Дзякуючы працавітасці нашых людзей мы змаглі своечасова сабраць годны ўраджай.
Усе людзі гатовыя дапамагчы, самааддана папрацаваць над уборкай на карысць ураджаю, - распавяла старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык. - У нас уборачная рухаецца да свайго завяршэння, таму ёсць магчымасць дапамагчы суседзям. Вынікі жніва - гэта харчовая бяспека краіны, і, дапамагаючы адзін аднаму, мы павялічваем уклад кожнага ў агульны каравай Рэспублікі Беларусь.
- Пераганяючы тэхніку ў суседні рэгіён, нашы аграрыі нясуць з сабой не толькі моц машын, але і бясцэнны вопыт, дух таварыства, - адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага райвыканкама Вікторыя Падабед.
Атрымаўшы інструктаж ад начальніка аддзела ДАІ Лепельскага РАУС Івана Надзейкі і галоўнага дзяржаўнага інспектара па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталяваннем упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Валерыя Ляшчонка аб няўхільным выкананні правілаў дарожнага руху падчас руху да месца правядзення ўборачных работ, механізатары адправіліся ў шлях.
Прымаючыя гаспадаркі стварылі ўсе неабходныя ўмовы для арганізацыі працы прыбыўшых камбайнераў, іх пражывання і харчавання.
Сказаныя на дарогу словы сваім супрацоўнікам далі дырэктары прадпрыемстваў і прафсаюзныя лідары.