У Віцебску падведзены вынікі XVIII Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў імя Ігара Лучанка "Віцебск-2025". Гэты яркі і натхняльны форум, прысвечаны таленту і сіле духу людзей з інваліднасцю, завяршыўся трыумфам для майстрыхі з Лепеля

16.07.2025

Валянціна Кісель, таленавітая майстрыха, стала лаўрэатам першай ступені ў намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва". Яе майстэрства ў пляценні паясоў па старадаўняй тэхніцы на бярдо пакарыла журы. Гэтая перамога -заслужанае прызнанне таленту і карпатлівай працы Валянціны, а таксама яркі прыклад таго, як творчасць можа пераадольваць любыя перашкоды. Фестываль "Віцебск-2025" у чарговы раз даказаў, што мастацтва не ведае межаў і даступна кожнаму, хто імкнецца да самавыяўлення і гатовы дзяліцца сваім талентам са светам.