У Віцебскай вобласці сёння праходзіць адзіны дзень прыёму грамадзян

04.02.2026

У Віцебскай вобласці сёння праходзіць адзіны дзень прыёму грамадзян

У Віцебскай вобласці сёння праходзіць адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання

У Лепелі прыём правёў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Алейнік Сяргей Фёдаравіч.

Удзел у прыёме грамадзян таксама прынялі: - кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч. - Член маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Крысціна Дарахова. - Кампетэнтныя спецыялісты Лепельскага райвыканкама і іншыя запрошаныя.

Адно з пытанняў, з якім звярнуўся жыхар Лепеля, датычылася афармлення спадчыны. Грамадзянін сутыкнуўся з праблемай з-за памылкі ў Адзіным дзяржаўным рэгістры.

Праблемную тэму дэталёва разабралі з удзелам натарыуса, грамадзяніну дадзены тлумачэнні, пытанне ўзята на кантроль членам Савета Рэспублікі.