Ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах Лепельшчыны прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

02.12.2024

Ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах Лепельшчыны прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

Так, у Бароўскай сярэдняй школе імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна мерапрыемства называлася "Чырвоная стужачка"

Мэта — прыцягнуць увагу школьнікаў да праблемы СНІДу і даць практычныя парады аб шляхах перадачы ВІЧ і аб талерантным стаўленні да людзей з ВІЧ. Таксама была арганізавана сустрэча з памочнікам урача Бароўскай АУАП.

1 снежня адзначана ў календары як дзень барацьбы са СНІДам, а чырвоная стужачка стала сімвалам гэтай барацьбы.