Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
19.01.2024
Вадохрышчанскае акунанне ў палонку прайшло на возеры Святое ў Лепелі
На возеры Святое, у дзень Двунадзесятага свята Вадохрышча, адбыўся святочны канцэрт і далучэнне да хрысціянскай традыцыі акунання ў купель.
Папярэднічалi гэтаму Боская літургія і чын вялікага асвячэння вады ў праваслаўных храмах.
Ужо шмат гадоў запар у нашым раёне праходзіць арганізаванае акунанне ў купель. Не выключэннем стаў і сёлетні год. Адзначым, што загадзя была выразана палонка і абсталявана лесвiцай, пакладзена пакрыццё. Таксама было абсталявана цёплае месца для перапранання. Для гэтага на беразе возера вайскоўцы з 231-й артылерыйскай брыгады, якая дыслакуецца ў вёсцы Бароўка, разбілі дзве вялікія цёплыя палаткі - своеасаблівыя распранальні для мужчын і жанчын, а гарачую гарбату з прысмакамі забяспечыла палявая кухня. Непасрэдна пры акунанні прысутнічалі медыцынскі работнік, ратавальнікі і АСВОД з усім неабходным абсталяваннем, а таксама супрацоўнікі РАУС, якія забяспечвалі бяспеку. Работнікі КУВП «Бароўка» ўсталявалі сходы, арганізавалі вялікае вогнішча для абагравання акунаючыхся і добраўпарадкавалі тэрыторыю каля возера Святое, дровы для вогнішча падаў Лепельскі лясгас.Вакальная група «Кампанела» філіяла «Заслонаўская ДШМ» Лепельскай ДШМ выканалі добрыя і светлыя песні, а работнікі культуры Лепельскага РДК забяспечылі музычнае суправаджэнне.З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч.Асвячаючы ваду, святар апускае крыж у спецыяльную вадохрышчанскую палонку. Людзі вераць, што ў гэты час вада набывае гаючыя ўласцівасці і захоўвае іх цягам года. Яе даюць піць цяжкахворым, ёю асвячаюць храмы і дамы. Так, і ў гэты дзень павіншаваў усіх і асвяціў купель бацька Сергій, а таксама адзначыў:-– Традыцыя акунання вернікаў звязана з таінствам хрышчэння Сына Божага ў водах ракі Іардан. Падобна Хрысту, 18 і 19 студзеня праваслаўныя хрысціяне акунаюцца ў купелях або адкрытых вадаёмах. Але без веры ў сэрцы і духоўнага асэнсавання вадохрышчанскае купанне не мае сэнсу. Некаторыя лічаць, што акунуўшыся ў лядзяную ваду на Вадохрышча, яны чысцяць сябе ад грахоў. Але мы разумеем, што гэта не так. У палонцы грахоў не змыеш. Галоўным фактарам для праваслаўнага чалавека ў гэты дзень павінны быць паход на службу, ачышчэнне праз такія сакрамэнты, як споведзь і прычасце, а затым хрэсны ход і асвячэнне вады ў даніну таму, каб Гасподзь даў магчымасць хрысціцца ўсяму свету, - падкрэсліў бацюшка.Нагадваем, што нават у такое святое свята варта не забываць аб бяспецы і выбіраць месца для правядзення абраду толькі ў спецыяльна адведзеных акваторыях.Наталля Храпавіцкая.