"Вахта Памяці – 2026"

11.02.2026

"Вахта Памяці – 2026"

Навучэнцы старэйшых класаў гімназіі імя І. М. Ерашова г. Лепеля ў рамках рэспубліканскай акцыі "Вахта памяці-2026" пабывалі ў гасцях у раённым краязнаўчым музеі г.п. Бешанковічы.

У ходзе экскурсіі гімназісты атрымалі веды пра гісторыю, гераічнае мінулае Бешанковіцкага краю. Нікога з навучэнцаў не пакінулі абыякавымі аповед і экспанаты музея, звязаныя з генацыдам беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.