Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
02.10.2024
Вельмі атмасферная выстава творчых работ гуртка "Вясёлка" адкрылася сёння ў Цэнтры рамёстваў
На выставе "Цяпло любімых рук" у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўлены работы майстрых залатога ўзросту. Усіх іх аб'ядноўвае любоў да творчасці, добры настрой, таварыскасць і цёплыя сустрэчы на занятках гуртка "Вясёлка" з цудоўным і таленавітым кіраўніком Таццянай Карабань. Гурток вядзе сваё актыўнае творчае жыццё на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна, але ўмовы для заняткаў па інтарэсах ёсць і ў РДК, і ў Доме рамёстваў.
- Мы вельмі пасябравалі і часта бавім час разам. І ўсе нашы размовы заканчваюцца абмеркаваннем творчых ідэй, - адзначае Таццяна Карабань.
Усе работы зроблены з душэўнай цеплынёй і талентам, са сваім каларыстычным успрыманнем і эстэтычным густам. Кожнае выраб - гэта маленькі свет бязмежных магчымасцяў нашых майстрых.