Вераніка Хомбак: "Прыгожай палове чалавецтва будзе нададзена звышўніманне"

11.02.2026

Вераніка Хомбак: "Прыгожай палове чалавецтва будзе нададзена звышўніманне"

Вераніка Хомбак, намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын":

- Рашэнне абвясціць 2026-ы Годам беларускай жанчыны падкрэслівае найглыбейшую ролю прадстаўніц слабага полу ў грамадстве, іх уклад у сям'ю, працу і развіццё дзяржавы. Яно заклікана сфармаваць нацыянальны вобраз жанчыны-працаўніцы і папулярызаваць яе ролю, што адлюстроўвае павагу да яе сілы, мудрасці і клопату. Дакумент накіраваны таксама на падтрымку мацярынства і сямейных каштоўнасцяў, адзначаючы жанчын, якія сумяшчаюць кар'еру і выхаванне дзяцей. Гэта афіцыйнае прызнанне важнасці жанчыны як асновы сям'і і грамадства, захавальніцы ачага і рухаючай сілы краіны.

Вельмі важна, што Прэзідэнт надаў належную ўвагу жанчыне. Яна не толькі захавальніца хатняга ачага, якая вядзе хатнюю гаспадарку і выхоўвае дзяцей. У нас шмат жанчын занята ў эканоміцы краіны, і працуюць яны вельмі паспяхова. Таму я лічу абвяшчэнне Прэзідэнтам 2026-га Годам беларускай жанчыны своечасовым і верным. Гэта своеасаблівая падзяка жанчынам за іх прызначэнне на гэтай зямлі, за ўсё, што яны робяць: за мацярынства, працу, уклад у эканоміку краіны, грамадскую дзейнасць, уменне падтрымліваць і натхняць і проста за тое, што яны ёсць. Мінулыя гады былі да нечага прывязаныя, а гэты да кагосьці. І прыемна, што гэтым кімсьці сталі менавіта жанчыны. Будзем падсілкоўвацца і натхняцца тым, што гэта наш, жаночы год.

Мне як прадстаўніцы грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" вельмі імпануе, што прыгожай палове чалавецтва будзе нададзена звышўніманне. Арганізацыя па сваёй сутнасці вельмі магутная і ўплывовая, і гэта я адчула на сабе, будучы арганізатарам і ўдзельніцай праводзімых БСЖ розных мерапрыемстваў, у тым ліку і міжнароднага ўзроўню. У гэты асаблівы для нас год на Лепельшчыне будуць працягнуты акцыі, ініцыяваныя БСЖ, "Маміны пірагі", "Мы не побач – мы разам!" і іншыя. Безумоўна, будуць запушчаны і новыя праекты, а таксама конкурсы. Тут важная не столькі падтрымка інфармацыйная, колькі энергетыка, якую атрымліваеш, вяртаючыся з такіх сустрэч і мерапрыемстваў.