Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
03.03.2025
Весяліся, сумленны народ! Масленіца ўсіх нас чакае!
"Усіх на свята наша вясновае запрашаем ад душы, створым вам настрой – смейся, радуйся, танцуй!" Такімі вершаванымі радкамі ды жартамі з прымаўкамі зазывалі лепельчан у мінулыя выхадныя на народныя масленічныя гулянні, якія разгарнуліся ў гарадскім парку...
Бліннымі шэдэўрамі, пірагамі, гарачай гарбатай частуюць лепельчан і гасцей горада прадстаўнікі калектываў.
Гулянні суправаджаліся карагодамі, песнямі, танцамі, абрадамі і гульнямі.
А вы калі-небудзь задаваліся пытаннем: чаму на Масленіцу пякуць менавіта бліны? Нашы продкі шанавалі сонца, як Бога, бо яно давала жыццё ўсяму. Людзі радаваліся сонцу, якое з набліжэннем вясны пачынала з'яўляцца ўсё часцей. Таму і ўзнікла традыцыя ў гонар вясновага сонца печ круглыя, па форме нагадваючыя сонца, аладкі. Лічылася, што, з'еўшы такую страву, чалавек атрымае часцінку сонечнага святла і цяпла. З часам аладкі замянілі блінамі. Круглыя, румяныя, гарачыя бліны з'яўляюцца сімвалам сонца, а значыць, абнаўлення і ўрадлівасці.
Адной з галоўных падзей масленічных гулянняў у гарадскім парку сталі конкурсы, у якіх удзельнічалі розныя арганізацыі горада.
У конкурсе на лепшае пудзіла Масленіцы: першае месца заняў сектар спорту і турызму, другое — Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, трэцяе — Лепельская гімназія.
У конкурсе на лепшы падворак: перамог Лепельскі МКК, другое месца заняў Лепельскі хлебазавод, трэцяе — сярэдняя школа № 3.
Свята пакінула ва ўсіх удзельнікаў масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.
Кульмінацыяй народнага свята стаў абрад спальвання масленічнага пудзіла.
Спальванне пудзіла —прыгожая і сімвалічная традыцыя, якая ўвасабляе развітанне з зімой і сустрэчу вясны, абнаўленне прыроды і пачатак новага жыццёвага цыклу.