Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
13.08.2024
Віктар Азаронак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у штогадовай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Збяром дзяцей у школу"
Гісторыя Вані Смажэўскага з Лепеля наўрад ці пакіне кагосьці абыякавым. Ваня рос здаровым і шчаслівым, своечасова пайшоў у садок, затым у школу. Але трагедыя перакрэсліла ўсе надзеі. 20 лютага 2015 года яго каля дома збіў вадзіцель на хуткасці больш за 100 км/гадзіну. Вынік - сур'ёзная чэрапна-мазгавая траўма і працяглая кома. Ваня апынуўся назаўжды прыкаваным да ложка. Вось ужо некалькі гадоў ідзе барацьба за здароўе дзіцяці. Неабыякавыя людзі з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа ахвяруюць грошы на бясконцыя рэабілітацыі.
Сёння Віктар Азаранак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член рэспубліканскай ГА "Белая Русь" сумесна са спецыялістам АКР, Лепельскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Алінай Яско наведалі Ваню Смажэўскага.
- Ваня сёння ў інваліднай калясцы. Але ён вельмі моцны хлопчык, у яго цудоўныя бацькі і ўсе разам яны спраўляюцца са страшнымі наступствамі аварыі, - кажа Віктар Уладзіміравіч.