Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
24.12.2020
Віншаванне кіраўніцтва Лепельскага раёна хрысціянам, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
Дарагія жыхары Лепельшчыны! Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!
Дарагія жыхары Лепельшчыны!
Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!
У дні дзівоснай хрысціянскай урачыстасці мы чакаем з’яўлення на небасхіле Каляднай зоркі, спадзяёмся, што разам з яе святлом у сэрцы ўвойдзе радасць духоўнага ачышчэння, а любоў да блізкага і стварэнне дабра стануць галоўным сэнсам жыцця ўсіх людзей.
Жадаем Вам Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах і добрых пачынаннях, здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай апраменіць душу святлом праўды, веры, надзеі і любові, а сэрца напоўніцца моцаю, міласэрнасцю і добразычлівасцю.
Няхай светлае Божае Нараджэнне ўмацуе веру хрысціян, стане крыніцай духоўных сіл, радасці і стваральных спраў. Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і згоды ў кожнай сям’і!
З Раством Хрыстовым!
З павагай,
Міхаіл Кісялевіч, старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта
Ігар Урбан, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў