Віншаванне старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Кісялевіча Міхаіла Леанідавіча з Днём пажылога чалавека

01.10.2024

Віншаванне старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Кісялевіча Міхаіла Леанідавіча з Днём пажылога чалавека

Паважаныя лепельчане! Дарагія ветэраны!

Ад усёй душы віншую прадстаўнікоў старэйшага пакалення з Міжнародным Днём пажылых людзей!

Шмат добрых слоў хочацца сказаць у гэта светлае восеньскае свята, якое стала сімвалам чалавечай мудрасці, грамадзянскай сталасці, душэўнай шчодрасці. Менавіта гэтымі якасцямі адрозніваецца старэйшае пакаленне, якое прайшло войны і ўзрушэнні, якое стварыла эканамічны падмурак сучаснага грамадства.

Вашы лёсы ў поўнай меры адлюстроўваюць гісторыю роднай Лепельшчыны. Мужна пераадольваючы нягоды, вы працавалі ўсё жыццё дзеля шчаслівай будучыні. Многія з вас і па гэты дзень вядуць актыўны лад жыцця, працуюць на прадпрыемствах, у грамадскіх арганізацыях, застаючыся пры гэтым "вечнымі рухавікамі" ў сваёй сям'і.

Актыўная грамадзянская пазіцыях і чалавечнасць, уласцівыя вам, з'яўляюцца яркім прыкладам і станоўчым жыццёвым арыенцірам для маладых пакаленняў.

Хацелася б пажадаць, каб у вашым жыцці было як мага менш трывожных дзён, каб абыходзілі вас бокам нягоды і хваробы. Дзякуй, што вы ёсць у нас. Што вы знаходзіце сілы і час на грамадскую дзейнасць, што заўсёды неабыякавыя да лёсу роднай Беларусі і Лепельшчыны.

У Міжнародны Дзень пажылых людзей ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, ад сябе асабіста жадаю вам усмешак, дабра і чалавечага цяпла. Няхай кожны будзе адораны ўвагай і разуменнем родных, клопатам і душэўнасцю, увагай з боку тых, хто прыйшоў вам на змену ў працоўнай дзейнасці.

Доўгіх вам гадоў жыцця, здароўя і міру ў душы. За ваша жыццё вы зрабілі так шмат, што заслугоўваеце павагі, дастатку і дабрабыту. Шчасця вам і моцнага здароўя!

Міхаіл Кісялевіч