Віншаванне старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Кісялевіча з Днём народнага адзінства

17.09.2024

Віншаванне старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Кісялевіча з Днём народнага адзінства

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Гэта дзяржаўнае свята – даніна павагі лёсавызначальнай гістарычнай падзеі 17 верасня 1939 года, калі згуртаванасць, патрыятызм і любоў да роднай зямлі дапамаглі ўз'яднацца і ўмацаваць беларускую дзяржаўнасць.

Павароты гісторыі не раз выпрабоўвалi на трываласць нашу Айчыну, але заўсёды перамагала адзінства народа, якое заснавана на любові да Радзімы.

17 верасня - дата, якая падарыла мільёнам беларусаў пачуццё нацыянальнай згуртаванасці і стала імпульсам для новых здзяйсненняў. Сёння гэта свята –Дзень народнага адзінства – яшчэ і сімвал для тых, хто хоча бачыць Беларусь мірнай, моцнай і незалежнай!

Гэта свята напоўнена глыбокім сэнсам, нагадвае пра традыцыі нацыянальнай згоды, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, нязломнасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Гэта бясцэнны запавет для дзяцей і ўнукаў – берагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі.

Няхай гэты дзень стане для кожнага з нас падставай задумацца аб асабістым укладзе ва ўмацаванне адзінства і згоды ў нашай рэспубліцы. Бо ўсе мы адказныя за сучаснасць і будучыню нашага краю, малой радзімы, а значыць, і Айчыны ў цэлым. Толькі сумеснымі намаганнямі на падставе агульных нацыянальных каштоўнасцяў мы зможам захаваць мір і незалежнасць у любімай Беларусі.

Калі мы адзіныя – нам не страшныя ніякія выпрабаванні! Сіла народа – у адзінстве! Толькі разам мы можам пабудаваць шчаслівую будучыню. Толькі разам мы зможам працягнуць свой шлях да новых вяршыняў і яркіх перамог, якімі будуць ганарыцца нашы нашчадкі.

Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, здзяйсненні задум, стойкасці і мудрасці ў вырашэнні жыццёвых задач, душэўнай раўнавагі і невычэрпнай цікавасці да жыцця ва ўсіх яго праявах!

Міру і працвітання нашаму агульнаму дому – Рэспубліцы Беларусь!