Вітаюць хлебаробаў і на Лепельшчыне

25.09.2024

Вітаюць хлебаробаў і на Лепельшчыне

Вось такая прыгажосць сёння з'явілася на трасе МЗ (175-ы км, паблізу вёскі Несіна).

Саламяная канструкцыя ў выглядзе млына - справа таленавітых педагогаў Лепельскай ДШМ Івана Будзіча, Аляксандра Саўчанкі і Дзяніса Казырыцкага. Прыклалі сваю руку і супрацоўнікі Лепельскага РАНС - дапамаглі ва ўсталёўцы.

Традыцыя ўсталёўваць канструкцыі з саламяных снапоў падтрымліваецца ўсімі рэгіёнамі Беларусі. Гэта свайго роду напамін аб заканчэнні гарачага сезона ў работнікаў сельскай гаспадаркі, жэст павагі да высакароднай працы ўсіх удзельнікаў уборачнай страды.