Віцебскія прапагандысты дэсантаваліся ў Лепельскі раён

23.09.2024

Віцебскія прапагандысты дэсантаваліся ў Лепельскі раён

Мэта адна - навучыць правілам бяспекі ўсіх, ад малых да пенсіянераў.

Першым прыпынкам сталі дзіцячыя сады. Для выхаванцаў ратавальнікі падрыхтавалі цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы па асновах бяспекі. Рабяты ўспаміналі тэлефоны экстраных службаў, паўтарылі самае галоўнае правіла: запалкі дзецям - не цацка. Важным напамінам стаў алгарытм дзеянняў пры пажары: у першую чаргу - паклікаць на дапамогу дарослых і пакінуць месца пажару, і яшчэ не хавацца пад ложкам або ў шафу. Таксама малышам пашчасціла адправіцца і ў госці да Баламута на іншую планету, дзе хлопцы самі станавіліся героямі мультфільма "Чароўная кніга МНС" і нават прымяралі баявое адзенне ратавальнікаў.

Наступны прыпынак – пошта і крама "Маяк". У рамках рэспубліканскай акцыі "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы" работнікі выратавальнага ведамства ў інтэрактыўнай форме нагадалі прысутным асноўныя правілы пажарнай бяспекі.