Падчас летніх канікул школьнікі з Лепеля не толькі адпачываюць, але і імкнуцца падзарабіць

06.06.2025

Падчас летніх канікул школьнікі з Лепеля не толькі адпачываюць, але і імкнуцца падзарабіць

Наяўнасць уласных сродкаў у кішэні заўсёды прыемна, ды і бацькі падтрымліваюць такую ініцыятыву, бо вольны час іх дзяцей не праведзены марна.

Наведалі гадавальнік Лепельскага лясгаса, дзе 20 навучэнцаў з сярэдняй школы №1 г. Лепеля праполваюць саджанцы елкі.

Як адзначаюць хлопцы, такая праца дапамагае ім зразумець цану працы, зарабіць не толькі свае першыя грошы, але і ўнесці ўклад у добрую справу. Бо яны дапамагаем лясгасу ў доглядзе за ляснымі культурамі.

Кіраўніцтва лясгаса хваліць школьнікаў: дзяўчынкі і хлопчыкі працуюць на сумленне.

Магчыма, калі прыйдзе час выбіраць прафесію, хтосьці з іх стане лесаводам і прыйдзе працаваць у лясгас. Гэта выдатны прыклад прафарыентацыі, ці не так?