Пытанні працаўладкавання, самазанятасці, перанавучання па запатрабаваных прафесіях, выключэння са спісу незанятых у эканоміцы разгледзелі на пасяджэнні пастаянна дзеючай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва

02.12.2025

Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў, старшыня камісіі Ігар Урбан звярнуў увагу прысутных на тое, што работа камісіі пабудавана такім чынам, каб дзяржаўныя органы максімальна садзейнічалі стымуляванню занятасці ўсіх грамадзян.

Ігар Генадзевіч адзначыў, што ўдзел у эканамічным жыцці краіны - гэта адказнасць кожнага грамадзяніна. А асобы, за якімі ўстаноўлены прэвентыўны нагляд, абавязкова павінны быць працаўладкаваны.