Восеньскі чэк-ліст для бацькоў, ці Як зрабіць канікулы бяспечнымі?

23.10.2024

Восеньскі чэк-ліст для бацькоў, ці Як зрабіць канікулы бяспечнымі?

Да канікул застаюцца лічаныя дні. Многія дзеці адправяцца ў госці да бабуль і дзядуль, некаторыя застануцца дома. У любым выпадку гэта падстава ўспомніць аб правілах бяспекі.

Небяспечныя вадаёмы, рэкі, азёры. Увядзіце поўную забарону на наведванне дзецьмі без вас.

Абмежаванне карыстання газавай плітой. Пакіньце дзецям абед у ёмістасці, якую прасцей разагрэць у мікрахвалевай печы. Поўная забарона на выкарыстанне запалак і запальніц, пакуль дзеці дома адны.

Захаванне ПДР - дакладнае і бескампраміснае. Пакуль вы на працы, вашы дзеці катаюцца на веласiпедзе і гуляюць удалечыні ад праезнай часткі.

Катэгарычная забарона наведвання закінутых і пустуючых збудаванняў.

Забароніце дзецям прагулкі каля чыгуначных шляхоў. Гульні на такіх аб'ектах могуць каштаваць жыцця.

Увядзіце ў практыку тэлефонную сувязь. Кожныя 2-3 гадзіны тэлефануйце дзіцяці! Або дзіця хай тэлефануе вам! Гэта не дакучлівая ідэя, а бяспека.