Восеньскі кірмаш пройдзе ў Лепелі 17 верасня

15.09.2022

Восеньскі кірмаш пройдзе ў Лепелі 17 верасня

17 верасня з 9.00 да 14.00 на аўтастаянцы (каля «Дома Быта») пройдзе восеньскі кірмаш па продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі.

У кірмашы прымуць удзел сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, а таксама філіял «Вясна-энерга», ТАА «Фрутрэал», РУП «Талачынскі кансервавы завод», прыватныя падворкі і іншыя.

Запрашаем за пакупкамі!