Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
08.12.2025
Вось ён які, наш "Агракруiз"!
Сёння ў Бароўскім ЦКД было неверагодна цёпла, утульна і па-сямейнаму. Зала бурна падтрымлівала кожнага артыста - ад самых юных удзельнікаў да вопытных калектываў. Такая шчырая энергія залы - гэта і ёсць галоўная ўзнагарода для нашых талентаў!
У першай занальнай сустрэчы "Агракруіз-2025", прысвечанай Году добраўпарадкавання, спаборнічалі творчыя сілы з Бароўскага, Старалядненскага, Каменскага і Чарэйшчынскага Дамоў культуры.
Канцэртная праграма "Таленты роднай зямлі" ўразіла разнастайнасцю: лірычныя песні, запальныя танцы, гумарыстычныя сцэнкі і вершы.
Акрамя канцэрта, госці змаглі ацаніць выставу арт-аб'ектаў са смецця і адыходных матэрыялаў "Час збіраць...". Сапраўднае мастацтва з другаснай сыравіны!
Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя сертыфікаты, але галоўны прыз - гэта апладысменты і падтрымка землякоў. "Агракруіз" чарговы раз даказаў: нашы вёскі багатыя талентамі, а сельская культура - жывая і прыгожая!