"Поры года" вачыма юных мастакоў Лепеля!

04.12.2025

"Поры года" вачыма юных мастакоў Лепеля!

У "Скарбонцы" адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы работ студыі выяўленчага мастацтва "Жар-птушка" пад назвай "Поры года".

Атмасферу стваралі: ансамбль скрыпачоў "Гармонія" з зімовай мелодыяй. Класічная музыка ў жывым выкананні.

Гэты год для студыі "Жар-птушка" і яе нязменнага кіраўніка Святланы Шайтар-Хаванскай — юбілейны!

15 гадоў яна дапамагае дзецям раскрываць таленты і смела маляваць свет усімі фарбамі.

Павіншаваць юных мастакоў прыйшлі калегі, бацькі, кіраўніцтва цэнтра дзяцей і моладзі і нават... вясёлы клоўн! Сюрпрыз атрымаўся!

Выстава - гэта свята колеру, фантазіі і майстэрства нашых таленавітых дзяцей. Прыходзьце ўсёй сям'ёй, каб убачыць, як Лепельскі край выдатны ў любую пару года!