Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
02.10.2025
Успомнілі сваіх ветэранаў і прафсаюзныя арганізацыі Лепельшчыны
Так, старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык сумесна з адміністрацыяй і старшынёй пяршоўкі ААТ "Лепельаграсэрвіс" напярэдадні Дня пажылога чалавека наведалі жанчыну, якая не адно дзесяцігоддзе прысвяціла сябе прадпрыемству і прафсаюзнаму руху - Таццяну Васільеўну Лукомскую.
З добрымі словамі і пажаданнямі звярнуліся да былога прафсаюзнага лідара Наталля Эрыкасаўна, а таксама дырэктар прадпрыемства Міхаіл Снапкоўскі і прафсаюзны лідар Людміла Верташонак.
У завяршэнні віншаванні Наталля Эрыкасаўна ўручыла падзячны ліст за шматгадовую працу падкрэсліўшы, што Дзень пажылых людзей – гэта свята дабра і павагі да старэйшага пакалення і адзначыўшы, што мудрасць старэйшых пакаленняў неабходная разам з ініцыятывай маладых для развіцця грамадства.