На парадку дня пасяджэння сёння закранулi пытанні прафілактыкі махлярстваў, вымагальніцтваў і крадзяжоў шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі

15.08.2025

На парадку дня пасяджэння сёння закранулi пытанні прафілактыкі махлярстваў, вымагальніцтваў і крадзяжоў шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі

Абстаноўку па Лепельскім раёне ў гэтым кірунку ахарактарызаваў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Антон Карчэўскі:

- Інтэрнэт і камп'ютарныя тэхналогіі пранікаюць ва ўсе сферы жыцця чалавека. З аднаго боку, гэта адкрывае шэраг перспектыў, з другога, цягне з'яўленне новых рызык і пагроз, і вядзе да павелічэння кіберзлачынстваў. Растлумачальная работа з насельніцтвам павінна стаць галоўным напрамкам у барацьбе з гэтай праблемай. Нам неабходна дайсці да кожнага чалавека: расказаць, як сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі; нагадаць, што трэба рабіць, калі вам патэлефанавалі ашуканцы. Бо рабуюць нашых людзей - а гэтага быць не павінна, - адзначыў Антон Міхайлавіч.

Даведачна: на тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання Лепельскага РАУС за 7 месяцаў 2025 года па лініі процідзеяння кіберзлачыннасці зарэгістравана 28 злачынстваў, што склала 24,1% ад агульнай колькасці крымінальна-каральных дзеянняў, учыненых на тэрыторыі раёна. Агульная шкода склала 106 254 рублёў.