Вячаслаў Дурноў: работнікам спартыўнай галіны важна не толькі рыхтаваць спартсменаў высокага класа, але і выхоўваць патрыётаў

07.03.2025

Вячаслаў Дурноў: работнікам спартыўнай галіны важна не толькі рыхтаваць спартсменаў высокага класа, але і выхоўваць патрыётаў

Пра гэта ішла размова на выніковым пасяджэнні калегіі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама.

Алімпійскія медалі - гэта вельмі знакава і прыемна, - адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. - Пры гэтым вялікую ўвагу трэба ўдзяляць рабоце дзіцяча-юнацкіх школ. Усе нашы спартыўныя функцыянеры павінны разумець, што калі ў іх дыпломах напісана "Трэнер-выкладчык", то яны павінны выхаваць асобу, патрыёта сваёй краіны.

У пасяджэнні прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі сектара спорту і турызму Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.

У вобласці адзначылі якасную работу і высокія вынікі Лепельшчыны за 2024 год, у тым ліку стварэнне новай арганізацыі – ДУ "Турыстычны інфармацыйны цэнтр "Лепель", і вядома, адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам.