Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
02.10.2025
Выбар сваёй будучыні
Юных патрыётаў Лепельшчыны сабрала рэспубліканская ваенна-патрыятычная акцыя "Гатовы Радзіме служыць".
Галоўным месцам правядзення мерапрыемства стаў раённы Дом культуры
Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі райвыканкама, вайскоўцы, прадстаўнікі ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і ваенных факультэтаў грамадзянскіх ВНУ, навучэнцы ўстаноў адукацыі Лепельшчыны.
Сустрэча пачалася з выставы ваеннай тэхнікі і рыштунку.
Акцыя працягнулася ў зале РДК...
Гасцей павітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва. Яна расказала аб рабоце па ваенна-патрыятычным выхаванні на Лепельшчыне, адзначыла светапоглядны, ідэалагічны, прававы, палітычны, інфармацыйны характар праводзімых мерапрыемстваў.
Начальнік аддзела ўпраўлення ваеннай адукацыі палкоўнік Андрэй Паўлюшчык таксама выступіў перад хлопцамі. Ён паведаміў, што ўсё сваё жыццё аддаў Узброеным сілам і пра гэта не шкадуе. Андрэй Аляксандравіч распавёў аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць у ваенных навучальных установах і на ваенных факультэтах не толькі Рэспублікі Беларусь, але і Расійскай Федэрацыі.
Вучоба на ваенных факультэтах праходзіць на высокім узроўні і дае магчымасць моладзі развівацца па ўсіх напрамках, выказваць сябе ў захапленнях, творчасці і спорце.
Таленты бачныя заўсёды! І сёння курсанты гэта прадэманстравалі ў сваіх канцэртных нумарах.
"Было прыемна ўбачыць у зале Лепельскага РДК школьнікаў у ваеннай форме" - начальнік аддзела ўпраўлення ваеннай адукацыі палкоўнік Андрэй Паўлюшчык пра клуб "Кананір" Бароўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна.
Начальнік ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, палкоўнік Андрэй ПАЧОБЫТ распавёў, што такія мерапрыемствы праводзяцца па ўсёй Беларусі:
- Іх фармат аказаўся вельмі зручны для будучых абітурыентаў, якія плануюць звязаць сваё жыццё з ваеннай прафесіяй, і карысны тым, хто яшчэ не вызначыўся з выбарам. Ёсць магчымасць для школьнікаў і наведваць навучальныя ўстановы ў рамках Дзён адчыненых дзвярэй.