Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
02.12.2022
Хутка Новы год! Пара задумацца аб стварэнні святочнага настрою!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт па традыцыі прапануе працоўным калектывам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна ўнесці свой уклад у навагодняе афармленне горада і населеных пунктаў раёна.
З 5 снежня ў раёне стартуе конкурс на лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных будынкаў. Да яго ўдзелу неабходна падысці комплексна, прадугледзеўшы афармленне ўваходнай групы, вітражоў, аконных праёмаў, фасада, прылеглай тэрыторыі, усталявання святочнай ілюмінацыі (светлавыя экспазіцыі, падсветка). Вітаецца ўстаноўка і афармленне навагодніх жывых або штучных елак розных канфігурацый, размяшчэнне ледзяных, снежных скульптур, гарадкоў, горак, казачных персанажаў на тэрыторыі арганізацый (пры наяўнасці адпаведных умоў надвор'я), афармленне залаў для наведвальнікаў. Адна з умоў - ачыстка тратуараў і пешаходных дарожак ад снегу і лёду (пры неабходнасці).
Запамінальнымі будуць конкурсы на лепшы навагодні транспарт (любы вiд: аўта-, мота-, конны, спартыўны і іншыя) і лепшых Дзеда Мароза і Снягурку, якія пройдуць у рамках шэсця Дзеда Мароза і Снягуркі і ўрачыстага адкрыцця навагодняй ёлкі на плошчы Свабоды ў Лепелі 23 снежня 2022 года.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 6-70-58.
Палажэнне аб правядзенні раённага агляду-конкурсу на лепшую навагоднюю ілюмінацыю «Новы год - 2023»